Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб пазыцы паміж Рэспублікай Беларусь і МБРР

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб пазыцы (праект "Выкарыстанне драўнянай біямасы для цэнтралізаванага цеплазабеспячэння") паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.