Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавай Канвенцыі з Сінгапурам і Бангладэш
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сінгапур аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць (капітал). Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 кастрычніка.
Яшчэ адным Указам Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект аналагічнай міжурадавай Канвенцыі з Народнай Рэспублікай Бангладэш.
На правядзенне перагавораў па праектах канвенцый упаўнаважана намеснік Міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.