Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Кубай аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве
Прэзідэнт Беларусі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Рэспублікай Куба аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак тавараў і аказання паслуг для забеспячэння сельскай гаспадаркі, прамысловасці і аховы здароўя. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лютага.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.