Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Каралеўствам Тайланд аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Каралеўствам Тайланд аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 жніўня.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.