Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Камбоджай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Камбоджай аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартах.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.