Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Аўстрыйскай Рэспублікай
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Аўстрыйскай Рэспублікай аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 13 лютага.
На падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.