Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Эквадорам аб адмене віз

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Эквадорам аб узаемнай адмене віз. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 9 чэрвеня.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.