Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага беларуска-грузінскага пагаднення аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Грузіяй аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і капітал.

    Міністэрства па падатках і зборах упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента.