Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Мазамбікам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сваім Указам адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект генеральнага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Мазамбікам.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне генеральнага пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.