Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект беларуска-турэцкага пагаднення аб рэадмісіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб рэадмісіі. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 лістапада.
На правядзенне перагавораў па праекту пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.