Аляксандр Лукашэнка адкрые Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка па традыцыі адкрые Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Фестываль у Віцебску пройдзе ўжо 21 раз.

    Аляксандр Лукашэнка сёння на сцэне Летняга амфітэатра ўручыць спецыяльную ўзнагароду - "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" народнаму артысту Расіі Льву Лешчанку. Акрамя таго, прэміямі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва будуць адзначаны народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі і рускі паэт Глеб Гарбоўскі.