Аляксандр Лукашэнка аб'явіў вымову Міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву і старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Косінцу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка аб'явіў вымову Міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву і старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Косінцу за непрыняцце належных мер па выкананню даручэння Кіраўніка дзяржавы аб завяршэнні будаўніча-мантажных работ па аб'екту "Арганізацыя вытворчасці драўнянавалакністых пліт МДФ/ХДФ ААТ "Віцебскдрэў".

    Савету Міністраў даручана за незабеспячэнне належнай арганізацыі работы ААТ "Віцебскдрэў" прыцягнуць ва ўстаноўленым парадку да дысцыплінарнай адказнасці старшыню Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Аляксандра Пераслаўцава.

    Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі.