Аляксандр Лукашэнка аб'явіў падзяку Міністру працы і сацыяльнай абароны Мар'яне Шчоткінай
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка аб'явіў падзяку Міністру працы і сацыяльнай абароны Мар'яне Шчоткінай.
Гэтай узнагароды яна ўдастоена за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Адпаведнае Распараджэнне Кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 лістапада.