Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікаў традыцыйнага прэс-туру ў Беларусь.

    Мерапрыемства праводзіцца ўжо дванаццаты раз. У цяперашняй прэс-канферэнцыі прыме ўдзел звыш 100 прадстаўнікоў СМІ з 50 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Напярэдадні прэс-канферэнцыі адбыўся традыцыйны прэс-тур яе ўдзельнікаў. На гэты раз расійскія журналісты азнаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём Віцебскай вобласці.

    Плануецца, што прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі пачнецца ў 11.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.