Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка прыме ўдзел у пасяджэнні ВДС у Санкт-Пецярбургу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні ВДС, якое пройдзе ў Санкт-Пецярбургу.

    У парадак дня пасяджэння ўключаны дзесяць пытанняў, якія датычацца бюджэту Саюзнай дзяржавы, гандлёва-эканамічных адносін, знешняй палітыкі.

    Плануецца, што перад пасяджэннем ВДС прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць падыходы да вырашэння найбольш актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва.