Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

    Дакумент накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у медыясферы, а таксама на пашырэнне інструментаў для рэагавання на недружалюбныя дзеянні адносна Беларусі.

    Законам прадугледжваецца магчымасць увядзення забароны на дзейнасць замежных СМІ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку праяўлення замежнымі дзяржавамі недружалюбных дзеянняў у адносінах да беларускіх СМІ.

    Прадугледжана таксама вызначэнне асаблівасцей функцыянавання агрэгатараў навін і прававога статусу іх уладальнікаў.

    Пашыраецца пералік падстаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, агрэгатара навін.

    Устанаўліваюцца патрабаванні да дзейнасці ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (або) радыёвяшчальных СМІ.