Падпісаны Указ аб заснаванні нагрудных знакаў Узброеных Сіл Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў Указ № 143, у якім у новай рэдакцыі выкладаецца Указ № 128 "Аб заснаванні нагрудных знакаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, транспартных войскаў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі" ад 25 сакавіка 2003 года.

    Указам ствараюцца новыя нагрудныя знакі "За адзнаку пры выкананні воінскага абавязку", "Лепшы спецыяліст" і "Аб заканчэнні курсаў падрыхтоўкі сяржантаў". Палажэнні аб нагрудных знаках узнагароды і адрознення прыводзяцца ў адпаведнасць з заканадаўствам аб афіцыйных геральдычных сімвалах.