Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі В'етнаму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам.
Гэта рашэнне з'яўляецца адказам на просьбу, якая паступіла ад афіцыйнага Ханоя, аб садзейнічанні ў ліквідацыі наступстваў серыі маштабных стыхійных бедстваў, якія ў 2025 годзе абрушыліся на В'етнам і прывялі да шматлікіх ахвяр і разбурэнняў.
Рэспубліка Беларусь накіруе дапамогу братэрскаму в'етнамскаму народу, кіруючыся прынцыпам гуманізму і ўстаноўленымі паміж дзвюма краінамі адносінамі стратэгічнага партнёрства.
Кіраўніком дзяржавы дадзена адпаведнае даручэнне Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.


