Алег Двігалеў назначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі

    Палкоўнік Алег Двігалеў назначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ 10 верасня падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    Раней Алег Двігалеў займаў пасаду начальніка Галоўнага штаба - першага намесніка камандуючага ВПС і войскамі ППА Узброеных Сіл.