Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму". Дакумент прадугледжвае карэкціроўку шэрага законаў у мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з Указам ад 10 верасня 2025 года № 329 "Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму", а таксама з правапрымяняльнай практыкай.
Законам, у прыватнасці, удакладняюцца мэты і прыярытэты дзяржаўнага рэгулявання для трансфармацыі сферы турызму з сацыяльнай у эканамічную. Замацоўваюцца паўнамоцтвы нядаўна створанага Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Паўнамоцтвы Прэзідэнта Беларусі і Урада ў сферы турызму пашыраюцца, а нядаўна створанага Нацыянальнага агенцтва па турызме - замацоўваюцца.
Змяняецца парадак фарміравання і вядзення рэестра суб'ектаў турыстычнай дзейнасці. Пашыраецца пералік суб'ектаў, якія могуць выступаць рэкламадаўцамі сацыяльнай рэкламы.