Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 15 асуджаных
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 15 асуджаных, уключаючы 13 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Большасць памілаваных - жанчыны (10 чалавек).
Усе яны падалі хадайніцтвы аб памілаванні, прызналі віну, раскаяліся ва ўчыненым, а таксама абяцалі весці правапаслухмяны лад жыцця.