Аляксандр Лукашэнка даручыў дапрацаваць праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім створана рабочая група па дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады.

    У склад гэтай групы ўключаны дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, дзеючыя і былыя кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады, арганізацый рэальнага сектара эканомікі, навуковых і грамадскіх арганізацый. Кіраўніком назначаны Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.

    Рабочай групе даручана сумесна з Урадам дапрацаваць праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады і далажыць аб ім Кіраўніку дзяржавы. У далейшым дакумент будзе вынесены на разгляд Усебеларускага народнага сходу.