Цырымонія афіцыйнай сустрэчы ў міжнародным аэрапорце Хартума
- 25
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня прыбыў з афіцыйным візітам у Судан. Самалёт Кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Хартума.
Каля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустрэў Прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр. Пасля прыбыцця была арганізавана цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў дзвюх краін. Затым адбылася кароткая гутарка лідараў Беларусі і Судана.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Прэзідэнту Судана за добрыя словы, сказаныя ў адрас Беларусі і яе народа. "У нас сапраўды вельмі добрыя палітычныя адносіны. Наогул няма ніякіх праблем. Настаў час рухаць эканоміку", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.