Афіцыйны візіт Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса
- 8
- 3:24
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам.
У час беларуска-венесуэльскіх перагавораў на вышэйшым узроўні, якія прайшлі як у фармаце сам-насам, так і ў пашыраным складзе, абмеркаваны ключавыя міжнародныя праблемы, пытанні пашырэння ўзаемадзеяння дзвюх краін у ААН і Руху недалучэння, развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў. Значная ўвага была ўдзелена перспектывам гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Венесуэлай.
У час візіту быў падпісаны шэраг пагадненняў, якія датычаццца развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах.