Афіцыйны візіт Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева
- 5
Нефармальная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева 18 кастрычніка адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы нашай краіны.
Лідары дзвюх дзяржаў абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і яшчэ раз пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўсебаковым пашырэнні кантактаў паміж Беларуссю і Азербайджанам, нарошчванні ўзаемнага тавараабароту, узмацненні супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. У ходзе размовы былі таксама закрануты актуальныя міжнародныя праблемы, пытанні інтэграцыйнага будаўніцтва на постсавецкай прасторы.
Прэзідэнт Азербайджана зрабіў аглядную экскурсію па бібліятэцы. Ён наведаў музей кнігі, карцінную галерэю, чытальныя залы. З вышыні агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Ільхам Аліеў палюбаваўся прыгажосцю беларускай сталіцы.
Ільхам Аліеў пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей. Ён выказаў упэўненасць, што Нацыянальная бібліятэка будзе служыць далейшаму развіццю вялікага інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі.
У той жа дзень Прэзідэнт Азербайджана вылецеў у Баку.
