Адобраны праекты пратаколаў аб змяненні двух пагадненняў па лініі АДКБ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў Указ № 435, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты пратаколаў аб унясенні змяненняў у два пагадненні па лініі АДКБ.
Гэта пагадненні аб статусе фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ і аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў АДКБ у галіне перавозак воінскіх і іншых фарміраванняў, іх рухомай маёмасці, а таксама прадукцыі ваеннага прызначэння.
На правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў упаўнаважана Міністэрства абароны.