Адобраны праект Рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця ОПЕК

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня падпісаў Указ № 326, якім у якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект Рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця ОПЕК.

    На правядзенне перагавораў па праекце Рамачнага пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.