Адобраны праект паправак у Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 368, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавіка 2017 года.

    Праектам Пратакола прадугледжаны папраўкі, прызнаныя дзяржавамі - членамі ЕАЭС першачарговымі і накіраваныя на вырашэнне праблемных пытанняў у сферы мытнага рэгулявання. Гэта ў тым ліку датычыцца сферы кантэйнерных і кантрэйлерных перавозак, прымянення навігацыйных пломб, уніфікацыі электроннага дакументаабароту, упарадкавання ўвозу прадукцыі марскога промыслу, прадухілення выпадкаў ілжэтранзіту тавараў.

    На правядзенне перагавораў па праекце Пратакола і яго падпісанне ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.