Адобраны праект пагаднення з Кыргызстанам аб парадку знаходжання грамадзян
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў якасці асновы для правядзення перагавораў адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Кыргызстанам аб парадку знаходжання грамадзян Беларусі на тэрыторыі Кыргызстана і грамадзян Кыргызстана на тэрыторыі Беларусі. Адпаведны Указ Прэзідэнт падпісаў 3 лістапада.
Міністэрства ўнутраных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента.