Адобраны праект пагаднення з Іарданіяй аб адмене віз для ўладальнікаў дыппашпартоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў якасці асновы для правядзення перагавораў адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Іарданіяй аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў. Адпаведны Указ № 210 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 мая.
Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства замежных спраў на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення, а таксама на яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.