Адобраны праект пагаднення аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў у марскіх партах Расіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў з Беларусі, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз расійскія марскія парты, у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 лютага.
Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства транспарту і камунікацый на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.