Адобраны праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў сферы каштоўнасцей
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі, каштоўнымі камянямі і вырабамі з іх. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 кастрычніка.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.

