Адобраны праект пагаднення з Кыргызстанам аб рэадмісіі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж Урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Кыргызстана аб рэадмісіі ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны Указ № 355 Прэзідэнт падпісаў 10 верасня.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства ўнутраных спраў.