Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Арменіяй аб рэадмісіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Арменіяй аб рэадмісіі ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 лістапада.

    Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства ўнутраных спраў на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобранага праекта.