Адкарэкціраваны ўказы аб дзейнасці СЭЗ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 сакавіка падпісаў Указ № 119, якім уносяцца змяненні ў раней выдадзеныя ўказы, што рэгулююць дзейнасць свабодных эканамічных зон. Дакументы прыводзяцца ў адпаведнасць з Законам ад 31 снежня 2021 года "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб свабодных эканамічных зонах".

    Згодна з Законам паўнамоцтвы па ўстанаўленні і змяненні агульных плошчаў і меж свабодных эканамічных зон перададзены ад Прэзідэнта Ураду.