Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы

    Позна вечарам 8 кастрычніка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Прэзідэнтам Венесуэлы, у час якой Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго калегу з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

    "Я прысвячаю гэту перамогу Табе і нашаму беларускаму народу", так адказаў Уга Чавес на віншаванні свайго сябра Аляксандра Лукашэнкі.

    Прэзідэнт Венесуэлы выказаў словы вялікай удзячнасці Прэзідэнту Беларусі і ўсяму беларускаму народу за неацэнную дапамогу ў сацыяльна-эканамічным развіцці Венесуэлы, будаўніцтве буйных прадпрыемстваў і інфраструктуры, пастаянную палітычную падтрымку.

    Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся ў бліжэйшы час сустрэцца і намеціць сумесны парадак дня далейшых двухбаковых дзеянняў у розных сферах супрацоўніцтва.