Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі
Сёння па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у ходзе якой быў закрануты шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і напрамкаў міжнароднай дзейнасці.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі сацыяльна-эканамічныя пытанні, якія маюць узаемны інтарэс. Было падкрэслена, што супрацоўніцтва краін развіваецца вельмі пазітыўна, прагрэсіруючымі тэмпамі.
Прэзідэнты згадзіліся з тым, што ў рамках функцыянавання Саюзнай дзяржавы павінна мець месца актыўнае ўзаемадзеянне ў грамадска-палітычнай сферы.
У размове Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін традыцыйна абмеркавалі знешнепалітычную праблематыку і пацвердзілі гатоўнасць прадаўжаць сумесныя дзеянні па ўмацаванню адзінай абароннай прасторы.
Прэзідэнт Расіі цікавіўся ходам будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі і запэўніў Кіраўніка беларускай дзяржавы ў тым, што ўсе абавязацельствы па рэалізацыі гэтага маштабнага праекта будуць рэалізаваны расійскім бокам няўхільна і ва ўзгодненыя тэрміны.
Лідары дзвюх краін дамовіліся, што ўзнятыя ў сённяшняй размове тэмы знойдуць сваё прадаўжэнне ў ходзе асабістых сустрэч.