Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

    Па ініцыятыве расійскага боку 10 красавіка адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама парадак дня маючага адбыцца 29 красавіка ў Мінску пасяджэння вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.