Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

    24 лютага адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з выдатнымі рэзультатамі выступлення расійскіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Сочы.

    У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з вялікім поспехам алімпійскай зборнай Беларусі.

    У ходзе размовы кіраўнікі дзяржаў закранулі актуальныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва.

    Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі таксама сітуацыю ва Украіне і яе значэнне для дзвюх краін.