Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Ізраіля

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль Шымонам Перэсам, у ходзе якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы аднавіў Прэзідэнту Ізраіля запрашэнне наведаць нашу краіну, прымеркаваўшы візіт да юбілею ізраільскага лідара, які будзе ў наступным годзе.

    Шымон Перэс у ходзе размовы падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за дапамогу ў лячэнні высокапастаўленага прадстаўніка Ізраіля.