Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі і Прэзідэнта Расіі
Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін напярэдадні запланаваных 24-25 снежня ў Маскве пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы абмеркавалі парадак дня маючых адбыцца мерапрыемстваў, а таксама прадметна спыніліся на тых пытаннях, па якіх на самітах будуць прымацца рашэнні. У час размовы былі закрануты і актуальныя тэмы двухбаковых адносін.
Уладзімір Пуцін запрасіў свайго беларускага калегу паглядзець алімпійскія аб'екты ў Сочы, а таксама гатоўнасць да правядзення зімовай Алімпіяды.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь плануе ў бліжэйшыя дні азнаёміцца з інфраструктурай Алімпійскіх гульняў у Сочы, а таксама праінспектаваць гатоўнасць беларускіх аб'ектаў да гэтай важнейшай міжнароднай спартыўнай падзеі.