Адбылася тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым
Напярэдадні Самітаў кіраўнікоў дзяржаў, якія пройдуць у Мінску 24-25 кастрычніка, па ініцыятыве казахстанскага боку адбылася тэлефонная размова паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, які старшынствуе ў СНД, і Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Нурсултанам Назарбаевым.
Абмеркаваны пытанні, унесеныя на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Асноўны акцэнт у ходзе размовы быў зроблены на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Бакі абмеркавалі свае пазіцыі па ўсіх пытаннях парадку дня.
Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў таксама абмяняліся
думкамі па найбольш актуальных аспектах двухбаковых адносін.