Адбылася тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Леанідам Кучмам

    4 сакавіка вечарам адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам па яго просьбе.

    Леанід Кучма выклаў сваю пазіцыю па сітуацыі ва Украіне, падрабязна праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі аб рэальным стане спраў у Крыме. Леанід Кучма звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай аб падтрымцы ў захаванні цэласнасці Украіны і недапушчэнні кровапраліцця.