Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным

    Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковых адносін, а таксама інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Асноўны акцэнт прэзідэнты зрабілі на важнасці актывізацыі работы з грамадскасцю па інтэграцыйнай тэматыцы.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падкрэслілі неабходнасць узмацнення папулярызацыі ідэі адзінства трох славянскіх народаў Беларусі, Расіі і Украіны.

    Прэзідэнт Расіі праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб сваім удзеле ў саміце "Вялікай васьмёркі" ў Паўночнай Ірландыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы ў сваю чаргу расказаў расійскаму калегу аб выніках праведзеных напярэдадні перагавораў у Кіеве і дасягнутых дамоўленасцях.