Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным

    Сёння вечарам адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку абмяняліся думкамі адносна Украіны і сітуацыі, звязанай з правядзеннем рэферэндуму ў Крыме.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама асобныя пытанні парадку дня маючага адбыцца ў канцы красавіка ў Мінску Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.