Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам

    Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

    Кіраўнікі дзяржаў адзначылі паспяховае развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі. Па выніках 2012 года беларуска-ўкраінскі тавараабарот дасягнуў рэкорднага ўзроўню $7,9 млрд. і ў параўнанні з 2011 годам вырас на 27 працэнтаў. Для Беларусі склалася дадатнае сальда ў памеры $3,3 млрд. Паспяхова рэалізуюцца маштабныя двухбаковыя праекты ў сферы паліўна-энергетычнага комплексу, вытворчай кааперацыі, у прыватнасці па сумеснай зборцы тэхнікі МТЗ, "Гомсельмаш", МАЗ, іншых прадпрыемстваў.

    Прэзідэнты абмеркавалі таксама пэўныя праблемы, якія існуюць у двухбаковых адносінах. Дасягнута прынцыповая дамоўленасць аб правядзенні ў маі сустрэчы на вышэйшым узроўні, у ходзе якой будуць разгледжаны гэтыя пытанні.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч абмеркавалі грамадскую ініцыятыву аб стварэнні грамадскага руху Беларусі - Украіны - Расіі. Гэта пытанне таксама стане прадметам абмеркавання на сустрэчы прэзідэнтаў.