Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым адбылася 11 сакавіка па ініцыятыве туркменскага боку.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі практычныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва. Было адзначана, што дасягнуты высокі ўзровень адносін дае магчымасць вырашаць стратэгічныя сумесныя задачы ў любой сферы ўзаемадзеяння. Прэзідэнты выказалі задавальненне вынікамі інтэнсіўнай сумеснай работы ў мінулым годзе і ўзросшым да $450 млн тавараабаротам.

    Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў абмеркавалі шэраг сумесных праектаў у галіне паліўна-энергетычнага комплексу, паставак тэхнікі і іншых сферах. У ходзе размовы таксама было закранута пытанне аб будаўніцтве пасольства Туркменістана ў Мінску.

    Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што ў самы бліжэйшы час у Мінску пройдуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па актуальных пытаннях двухбаковага і міжнароднага парадку дня. Адпаведныя даручэнні дадзены міністрам замежных спраў Беларусі і Туркменістана.