Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Позна вечарам 5 мая адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, у час якой быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

    У бліжэйшы час гэтыя тэмы стануць прадметам абмеркавання ва ўрадах дзвюх краін, а таксама на вышэйшым узроўні.