Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна
У тэлефоннай размове Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз асабіста павіншаваў свайго калегу нававыбранага Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з пераканаўчай перамогай на праведзеных 4 сакавіка выбарах.
У час тэлефоннай размовы быў абмеркаваны комплекс пытанняў, якія датычацца далейшай інтэграцыі ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, але ўжо ў бліжэйшы час яны плануюць правесці рабочую сустрэчу.