2014 год у Беларусі аб'яўлены Годам гасціннасці
У мэтах развіцця турызму, стварэння
сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая будзе ўлічваць геаграфічнае
становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў
грамадзян патрыятычнай гордасці і павагі да Айчыны 2014 год у Беларусі аб'яўлены
Годам гасціннасці. Адпаведны Указ 27 снежня падпісаў Кіраўнік дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка.
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі,
Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план
мерапрыемстваў па правядзенню Года гасціннасці і забяспечыць каардынацыю
дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па іх выкананню.
Аб'яўленне Года гасціннасці будзе
садзейнічаць канцэнтрацыі намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і
грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцей
Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія
прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы хакейнага чэмпіянату свету, іншыя
міжнародныя акцыі.